25 чэрвеня ў Жэневе на 38-й сесіі Савета па правах чалавека спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіць свой чарговы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

«Зараз улады не кідаюць за краты палітычных лідараў, але ж тэма палітвязняў не знікла. На дыпламатычным узроўні гэтая тэма гучыць, а Міклаш Харасці, думаю, выкажацца ў ААН з гэтай нагоды і яшчэ больш жорстка», — распавёў сайту palitviazni.info старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулаг.

Як вядома, даклад ахоплівае перыяд з 1 красавіка 2017 года да 30 красавіка 2018 года, але ў яго ўключаецца агляд усяго шасцігадовага перыяду дзеяння мандату з доказамі цыклічнасці праблемаў з правамі чалавека ў Беларусі.

Паўнамоцтвы Міклаша Харасці на пасадзе Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі скончваюцца напрыканцы кастрычніка гэтага года. Да гэтага часу, акрамя прадстаўлення даклада на сесіі Савета па правах чалавека ААН, ён прадставіць яго і на Генеральнай Асамблеі ААН.

«Мяркую, што Міклаш Харасці ў сваім дакладзе абавязкова закране тэму палітвязняў у Беларусі, — кажа старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулаг. — Праўда, зараз крыху іншая сітуацыя ў краіне і іншыя стасункі беларускіх уладаў з Захадам. Змяніліся паводзіны ўладаў, і некалькі змяніўся партрэт беларускага палітвязня».

Са слоў Алега Гулага, праблема наяўнасці ў краіне двух палітвязняў — Міхаіла Жамчужнага і Зміцера Паліенкі — па-ранейшаму на слыху, але еўрапейскія палітыкі да гэтага ставяцца своеасабліва.

«Захад адсочваў, каб за кратамі не былі палітычныя апаненты ўлады, а ў гэтым кантэксце Жамчужны і Паліенка як быццам такімі не з’яўляюцца, — дадае суразмоўца. —

Хаця мы вызначаем палітвязняў з пунту гледжання парушэнняў матывацыі з боку дзяржавы. Відавочна, што зараз улады не кідаюць за краты палітычных лідараў, але ж тэма палітвязняў не знікла. На дыпламатычным узроўні гэтая тэма гучыць, а Міклаш Харасці, думаю, выкажацца ў ААН з гэтай нагоды і яшчэ больш жорстка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?