Ва Украіне працягваюцца напады на цыганскія табары. Здарэнні фіксаваліся ў Кіеве, Цярнопалі, цяпер чарга дайшла да Львова.

Увечары 23 чэрвеня прадстаўнікі неанацысцкай групоўкі «Цвярозая і злая моладзь» атакавала цыганскі лагер на ўскрайку Львова. Вынік — чацвёра пацярпелых і адзін забіты. 24-гадовы цыган атрымаў некалькі нажавых раненняў, ад якіх памёр.

Паліцыі ўдалося затрымаць нападнікаў — семярых маладзёнаў узростам 16-17 гадоў. Таксама быў затрыманы і арганізатар атакі на лагер — 20-гадовы грамадзянін. Усім ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў або пажыццёвае зняволенне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру