25 чэрвеня ў будынку НАК пройдзе прэс-канферэнцыя чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай. Яна можа абвясціць пра завяршэнне кар'еры.

Дар'я Домрачава пасля завяршэння алімпійскага сезона абяцала вызначыцца з пытаннем аб працягу сваёй кар'еры яшчэ да пачатку мая, але да гэтага часу, аж да трэцяй дэкады чэрвеня, ніякіх заяваў з гэтай нагоды не рабіла.

Тэрмін ранейшага кантракта тытулаванай спартсменкі са зборнай Беларусі заканчваецца 30 чэрвеня. У пачатку чэрвеня пра завяршэнне кар'еры заявіла Надзея Скардзіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?