Актывісты выпрацавалі агульную пазіцыю наконт перамоваў з уласнікамі рэстарана, што размешчаны каля ахоўнай зоны мемарыяла.
«Прадстаўнікі абаронцаў Курапатаў гатовыя сустрэцца з уладальнікамі рэстаранна-забаўляльнага комплексу 27 чэрвеня а 10.00 на пляцоўцы партала TUT.BY. Наша ўзгодненая пазіцыя:
- Спыненне працы рэстарана.
- Незалежнае грамадскае расследаванне абставінаў будаўніцтва з удзелам усіх зацікаўленых бакоў.
- Выкуп рэстарацыі грамадзкасьцю непрымальны», — напісаў Севярынец у фэйсбуку.
Подпісы пад заявай паставілі Павел Севярынец, Марат Гаравы, Зьміцер Дашкевіч, Рыгор Кастусёў, Алег Корбан, Вольга Мікалайчык, Эдуард Пальчыс, Вячаслаў Сіўчык, Ганна Шапуцька.
0
0
0
0
0
0