Традыцыйны «Дзень вышыванкі» пройдзе 2 ліпеня ў Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтральным камітэце БРСМ.

Галоўным атрыбутам яго стануць элементы беларускага арнаменту на адзенні. Усе, кто мае такія, мода паўдзельнічаць у флэшмобе «Усе ў вышыванках» і ў сэлфі-фотаконкурсе.

На пляцоўцы будуць працаваць фудкорт «Беларуская карчма», літаратурная гасцёўня «Смак роднай мовы», салон беларускага арнаменту «Родныя ўзоры», інтэрактыўныя экспазіцыі «Родны кут» і «Народныя гульні», дзіцячая пляцоўка. Рамеснікі запросяць на майстар-класы ў «Горад майстроў». Аграсядзібы з усёй краіны пазнаёмяць са сваімі прапановамі, адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0