22 чэрвеня з акна трэцяга паверха інтэрната па вуліцы Замкавай у Маладзечне выпала 5-гадовая дзяўчынка.
Як паведамілі kraj.by ў аддзяленні СК, дзяўчынка выпала з акна па ўласнай неасцярожнасці. Яна знаходзіцца ў шпіталі ў хірургічным аддзяленні. У яе пералом лобнай і вялікабярцовай косці. Яе стан ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.