Фота Сяргея Гудзіліна

Любы сігнал аб нестатутных адносінах у беларускай арміі цяпер становіцца падставай для праверкі, заявіў намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Мінску, паведамляе sb.by.

Ён падкрэсліў, што з пачатку 2018 года судамі вынесены абвінаваўчыя рашэнні ў дачыненні да 26 вайскоўцаў, у тым ліку двух прапаршчыкаў і аднаго афіцэра. Гэта, у асноўным, артыкулы «гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да начальніка», «парушэнне статутных узаемаадносін» і «перавышэнне ўлады».

Меры пакарання дастаткова жорсткія. Дзевяць чалавек прысуджаныя да пазбаўлення волі, дзевяць — да арышту, падсумаваў намеснік Генпракурора.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру