Пытанне скарачэння дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі не разглядаецца. Пра гэта заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валерый Кавалькоў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Мінпрацы.

«У цяперашні час пытанне аб змяненні парадку прадастаўлення адпачынку па доглядзе дзіцяці ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны не разглядаецца», — сказаў Валерый Кавалькоў, каментуючы інфармацыю ў СМІ аб магчымым скарачэнні дэкрэтнага адпачынку.

У Беларусі адпачынак можа быць прадастаўлены аднаму з бацькоў або іншаму члену сям'і да спаўнення трох гадоў з выплатай дапамогі за ўвесь перыяд. Пры гэтым адпачынак можа быць выкарыстаны цалкам або па частках любой працягласці як адным з бацькоў (членам сям'і дзіцяці), так і падзелены паміж імі па іх меркаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?