Была ў мяне задума ўсталяваць на ўскрайку Курапатаў, з боку «Бульбашжора», жалезныя крыжы, але найбольш рашучы ̶а̶т̶э̶і̶с̶т̶ хрысьціянін змагарскага руху Стась Карпаў настаяў на тым, што крыжы мусяць быць драўляныя. Адзін, што праўда, ён бы мяне не даціснуў, але на пятнічнай абароне прыцягнуў на дапамогу Вікторыю Аляксандраву — і разам яны мяне пераканалі: крыжы мусяць быць драўляныя. Клопат пра крыжы, іх падфарбоўка і замена спарахнелых — таксама праява памяці аб тысячах нявінна забітых беларусаў.

Такім чынам, у цэх «Цесляры» заехаў брус 150х150. Крыжы будуць высокія — шасьціметровыя ад глебы, бетаніруем іх на швэлерах, фарбуем люмінісцэнтнай фарбай. У пятніцу, 29-га чэрвеня, усталёўваем першыя тры крыжы. Запрашаем усіх далучацца да працы і скідвацца талерамі! Наяўныя грошы можна перадаць у пятніцу з 10:00 да 24:00 у Курапатах, безнаяўныя пералічвайце на картку Беларусбанка 4255-1905-8053-9867 Nastassia Dashkevich, для іншых механізмаў аплаты адпісвайцеся прыватна.

Калі хто хоча папрацаваць фізычна, запрашаем у наш цэх. І абавязкова прыходзьце на ўсталёўку крыжоў і абарону Курапатаў 29 чэрвеня а 10:00. Жыве!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру