Беларускі Парытэтбанк, падкантрольны ўпраўленню справамі прэзідэнта Беларусі, у другі раз падаў заяўку на куплю «дачкі» расійскага Сбербанка ва Украіне. У паведамленні прэс-службы беларускага банка гаворыцца, што пакет неабходных дакументаў ужо ўнесены ў Нацыянальны банк Украіны (НБУ), які ў сакавіку 2018 года адмовіўся ўхваліць першую прапанову.

«У нас было дастаткова часу, каб уважліва вывучыць патрабаванні рэгулятара Украіны і належным чынам падрыхтавацца да ўдзелу ў пагадненні», — пракаментаваў другую спробу кіраўнік праўлення Парытэтбанка Сяргей Бялоў.

У паведамленні Парытэтбанка адзначаецца, што фінансавыя ўмовы заяўкі будуць апублікаваныя ў рамках рэгулярнай міжнароднай фінансавай справаздачнасці банка ў выпадку адабрэння заяўкі Нацбанкам Украіны.

У сакавіку 2018 года СМІ называлі Парытэтбанк адзіным прэтэндэнтам на набыццё ўкраінскай «дочкі» Сбербанка Расіі. Аднак НБУ адмовіўся ўзгадніць здзелку, спаслаўшыся на неадпаведнасць заяўніка патрабаванням заканадаўства Украіны.

Нагадаем, раней у СМІ паведамлялася, што Парытэтанк і расійскі Сбербанк ва Украіне жадаў купіць IT-бізнэсмэн Віктар Пракапеня, аднак пазней ён адмовіўся ад набыцця гэтых актываў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру