У заключным туры групавога этапу чэмпіянату свету па футболе зборная Расіі бясслаўна прайграла Уругваю.

Ужо на 10-ай хвіліне адзначыўся Суарэс, а на 23 хвіліне гол у свае вароты забіў Чэрышаў. Кропку на 90-й хвіліне ставіць Кавані — выніковы лік 3:0. Такім чынам зборная Расіі, якая ўпэўнена глядзелася на фоне слабых Егіпта і Саудаўскай Аравіі, прайграла больш майстравітай камандзе.

Уругвай выйграў усе тры матчы ў групе А і ў 1/8 фіналу турніру сустрэнецца з другой камандай групы B. Расія згуляе супраць пераможцы гэтага квартэта.

У паралельным матчы тура зборная Саудаўскай Аравіі толькі ў дадатковы час абыграла Егіпет. Выніковы лік — 2:1.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру