Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава заявіла, што начальнік аднаго з аддзелаў Адміністрацыі прэзідэнта злоўжываў службовым становішчам, паведамляе БелТА.

Паводле яе слоў, у краіне працягваецца работа па прадухіленні карупцыйных злачынстваў.

«Так, сёлета раскрытая злачынная дзейнасць службовых асоб у сістэме Мінтранса, Мінэнерга, Міністэрства аховы здароўя, Мінгарвыканкаме. На жаль, і ў Адміністрацыі прэзідэнта быў выяўлены такі факт — спынена злоўжыванне службовым становішчам з боку начальніка аддзела», — сказала Наталля Качанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0