У Мінску абмяркоўваецца магчымасць зрабіць МКАД платнай для грузавога транспарту. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Навой БелТА.

Дзмітрый Навой адзначыў, што праект кіравання грузавым рухам у Мінску зусім новы і ён будзе разглядацца ў найбліжэйшы час на камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Мінгарвыканкаме.

Ён дадаў, што за праезд па МКАД прадугледжваецца адзін тарыф, а за ўезд у горад — вышэйшы. «Цэнтральная ж частка горада для грузавікоў будзе зачынена, акрамя тых, хто мае спецыяльны дазвол. Плануецца выкарыстоўваць чорныя і белыя спісы, камунальны транспарт не будзе плаціць, — адзначыў Дзмітрый Навой.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру