Газета «Магілёўскія ведамасці» вырашыла паўдзельнічаць у дыскусіі пра ЛГБТ і 22 чэрвеня ў №47 выпусціла калонку журналіста Віктара Кубекі «Яно» нам трэба?»

Раней Кубека ужо заяўляў пра сваю пазіцыю — у 2015 годзе ён напісаў для «Ведамасцей» артыкул «Традыцыйны адказ на нетрадыцыйнае пытанне», у якім асудзіў геяў і лесбіянак.

У новым матэрыяле аўтар прыгадаў, што «атрымаў ад апанентаў «тытул» закасцянелага гамафоба».

Кубека заявіў, што «недапушчальна, калі непрыманне нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі людзей ставяць на адну дошку са зневажаннем свабоды асобы».

«Нацягнутасць гэтай тэзы відавочная, паколькі ніхто іх [ЛГБТ] волю не абмяжоўвае», — лічыць журналіст.

Тое, што пасольства Вялікабрытаніі вывесіла не так даўно вясёлкавы сцяг ЛГБТ, Віктар Кубека называе «чарговым дэмаршам у піку нацыянальным маральным каштоўнасцям».

Ён асуджае, што ЛГБТ патрабуюць роўных адносін з іншымі членамі грамадства:

«А гэта значыць дазволу аднаполых шлюбаў, адкрыцця спецыфічных для іншых забаўляльных устаноў і інш».

На думку Кубекі, у беларусаў «гістарычна і фізіялагічна закладзены каштоўнасці, уласцівыя натуральнай прыродзе»:

«Гэтыя людзі па ўласным жаданні пазбавілі сябе адной з асноўных функцый чалавека — працягу роду, што пракладае разам з аднаполымі шлюбамі шлях у нікуды. І, як кажуць у народзе, яно нам трэба?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?