Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прыгавор у дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка з Расіі, які абвінавачваўся ў даванні хабару службовым асобам мытнага пункта пропуску «Каменны Лог» Ашмянскай мытні.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у даванні хабару ў буйным памеры. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 1,5 тысячы БВ у суме 36 750 рублёў. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны. Індывідуальны прадпрымальнік займаўся перавозкамі расліннай прадукцыі. Хабар ён перадаў за бесперашкодны пропуск тавараў праз дзяржаўную мяжу. Некаторы час мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку і хаваўся ад правасуддзя ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0