Інтрыга была ў тым, што пасля двух тураў і Іспанія, і Партугалія мелі не толькі аднолькавую колькасць балаў (чатыры), але і аднолькавую рознасць і паказчык мячоў — 4:3. У першым туры яны згулялі паміж сабой 3:3, а потым мінімальна выйгралі ў супернікаў — 1:0.

Таму сёння пры аднолькавым выніку ў ход пайшлі б дадатковыя паказчыкі. Так і здарылася: Іспанія — Марока — 2:2, а Партугалія — Іран — 1:1.

Прычым Іран здолеў зраўняць лік на 4-й дададзенай хвіліне і нават мог выйграць на апошніх. Іспанія двойчы саступала ў ліку, але здолела не толькі зраўняць лік на апошніх хвілінах, але і ў выніку выйсці на першае месца ў групе.

Іспанія — 5 (розніца мячоў — 6:5), Партугалія — 5 (розніца мячоў — 5:4), Іран — 4, Марока — 1.

Іспанія апынулася вышэй за Партугалію за кошт большай колькасці забітых мячоў.

Такім чынам вызначыліся першыя пары 1/8 фіналу.

30 чэрвеня згуляюць Партугалія — Уругвай (21:00), а 1 ліпеня — Расія — Іспанія (17:00).

У аўторак пройдуць матчы ў групах С і D.

17:00 — Францыя — Данія, Перу — Аўстралія.

Францыя — 6, Данія — 4, Аўстралія — 1, Перу — 0.

Перу страціла шанцы на плэй-оф, а Францыя заваявала пуцёўку датэрмінова.

21:00 — Харватыя — Ісландыя, Аргенціна — Нігерыя.

Харватыя — 6, Нігерыя — 3, Аргенціна — 1, Ісландыя — 1. 

Харватыя датэрмінова заваявала першае месца.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру