«Наша Ніва» дазванілася да новапрызначанага намесніка міністра інфармацыі, экс-кіраўніка Цэнтральнага раёна сталіцы Ігара Бузоўскага.
Чаму новае прызначэнне — менавіта ў Міністэрства інфармацыі? — спыталіся мы.
«Я кіруюся адной думкай — справы расказваюць пра нас, — сказаў Бузоўскі. — Стараюся, працую. Калі нешта дазваляюць далей рабіць, то я ўдзячны, калі давяраюць — буду карысны».
Бузоўскі кажа, што, найхутчэй, сферай ягонай адказнасці будзе паліграфія, кнігадрукаванне, «Саюздрук» і «Белкніга».