28 чэрвеня адбудуцца тэледэбаты кандыдатаў на пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Гэта першы досвед, калі праз публічную дыскусію палітыкі прэзентуюць сябе: свае каманды, свае праграмы. Нічога падобнага ў партыйным жыцці Беларусі яшчэ не было.

Тэледэбаты яшчэ не пачаліся, а інтрыга ўжо з'явілася: у іх бяруць удзел не толькі Васіль Палякоў, Ганна Канапацкая, Мікалай Казлоў, якія заявілі раней пра свае амбіцыі, але і… Анатоль Лябедзька!

Па тэлефоне лідар АГП, які ў гэты час бярэ ўдзел у працы Парламенцкай Асамблеі «Еўранэст», на пытанне, ці азначае гэта, што Анатоль Лябедзька — у спісе кандыдатаў на пасаду старшыні АГП, коратка адказаў: «Я ў гульні. Я — у спісе кандыдатаў. Усё астатняе — 8 ліпеня».

Тэледэбаты можна будзе паглядзець ужо 29 чэрвеня. Усяго будзе чатыры тэматычныя дыскусіі. Як стала вядома, вядучымі дэбатаў будуць Павел Мажэйка і Глеб Лабадзенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?