Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб карупцыі ў дачыненні да першага намесніка дырэктара і начальніка аддзела Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі.

Крымінальная справа заведзена па матэрыялах 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Па дадзеных следства, 45-гадовы кіраўнік прыватнага прадпрыемства ў чэрвені гэтага года перадаў службовым асобам хабару - па 200 рублёў кожнаму. Грошы прызначаліся за зацвярджэнне загадзя падробленага дакумента аб нормах расходавання паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2017 год.

Дзеянні 45-гадовага мужчыны кваліфікаваныя па ч.1 арт.431 КК (дача хабару), першага намесніка дырэктара Дэпартамента - па ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару), начальніка аддзела - па ч.2 арт.430 КК (атрыманне хабару). Усе яны заключаны пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0