Цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове на 100 балаў напісалі 54 чалавекі. Аб гэтым БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Летась на найвышэйшы бал экзамен здалі 66 абітурыентаў.

Менш за 10 балаў па рускай мове гэтым разам набралі 4,5%. «Ніжэй за 10 балаў за тэст набралі 2 тыс. 906 абітурыентаў, гэта значна менш, чым у мінулым годзе, калі ніжні парог не пераадолелі 7,6% (5 тыс. 527 чалавек)», — адзначыў дырэктар РІКВ.

Сярэдні бал па прадмеце ў гэтым годзе склаў 37,67, што вышэй за мінулагодняе значэнне (34,64 у 2017 годзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0