Бясплатную лінію правільнага сну запусціў найбуйнейшы ў Беларусі вытворца артапедычных матрацаў Vegas на тры летнія ночы з 26 па 28 чэрвеня. Распавесці пра прычыны бессані або пагаварыць па душах з самнолагам — спецыялістам па дыягностыцы і лячэнні праблем, звязаных з парушэннем сну, — можна па тэлефоне +375 29 677 15 01, прычым толькі ноччу і ад 23:00 да 02:00.

У астатні час свае пытанні прапануюць пакідаць на сайце неспится.бел. Самнолаг дасць рэкамендацыі ўсім, хто да яго звернецца, а трох чалавек запросіць на асабісты прыём, дзе прапануе прайсці поўны аўдыт сну.

Кожную ноч у свеце ад 10% да 30% дарослых людзей пакутуюць ад бессані, а летам гэтыя паказчыкі яшчэ вышэйшыя. Нават пры самым грубым падліку, атрымліваецца, што ў Беларусі каля 1 млн штодзённых паўночнікаў. Лінія правільнага сну «Вегас» для тых, каму не спіцца, стане часткай вялікай праграмы, каб дапамагчы беларусам хутчэй і мацней засынаць па начах.

— Больш за 10 гадоў кампанія Vegas клапоціцца аб здаровым сне беларусаў, прапаноўваючы для гэтага цэлы комплекс паслуг, ад выбару спальнага месца да бясплатнай кансультацыі па пытаннях сну, — распавядае Кацярына Гарабец, дырэктар па маркетынгу брэнда Vegas у Беларусі. — Для таго, каб за 6—7 гадзін арганізм аднавіўся, сон павінен быць глыбокім, а цела цалкам расслабленым. У мінулым годзе мы правялі больш за 200 клінічных выпрабаванняў і запатэнтавалі навінку — спружынны блок Medizone, які сёння выкарыстоўваецца ва ўсіх артапедычных матрацах Vegas. Дзякуючы чаргаванню мяккай і жорсткай зоны, зручна размясціцца і цалкам расслабіцца на такім матрацы можа кожны, незалежна ад свайго росту або вагі. Мы хочам, каб у кожнага беларуса была магчымасць па раніцах адчуваць сябе бадзёрым і свежым.

Тры ночы запар, 26, 27 і 28 чэрвеня, паўночнікаў чакаюць на лініі правільнага сну «Вегас» па тэлефоне +375 29 677 15 01. Самнолаг адкажа на пытанні, звязаныя з сімптомамі і лячэннем бессані, раскажа, што такое гігіена сну, чаму храп бывае небяспечным і як абраць матрац, каб па раніцах нічога не балела. Працягласць кансультацыі — не больш за 10 хвілін, час працы — з 23:00 да 2:00. У іншы час лінія будзе працаваць у «спячым» рэжыме. Манатонны голас аўтаадказчыка будзе зачытваць «адна авечкі, дзве авечкі, тры авечкі», пакуль той, хто дазваніўся, не засне са слухаўкай у руцэ. Кансультацыя спецыяліста па сне бясплатная, званок са стацыянарнага або мабільнага тэлефона аплачваецца паводле тарыфаў аператара сувязі.

Калі вы ў прамым сэнсе празявалі гадзіны працы, можна звярнуцца па кансультацыю на сайт неспится.бел. Пытанні анлайн прымаюць да 28 чэрвеня ўключна, свае рэкамендацыі ўсім, хто пакінуў заяўкі, самнолаг адправіць на электронны адрас не пазней за 30 чэрвеня.

З усіх пытанняў, якія паступілі на сайт, самнолаг абярэ тры самыя «запушчаныя» выпадкі і запросіць іх аўтараў у Цэнтр здаровага сну на бясплатнае комплекснае даследаванне — полісомнаграфію. Падчас працэдуры на целе ўсталююць датчыкі, якія на працягу ўсёй ночы будуць фіксаваць паказанні арганізма: фазы сну, узровень ціску, цяжар храпу, працу сэрца і г.д. У залежнасці ад выяўленых праблем, самнолаг складзе індывідуальную праграму, як палепшыць якасць сну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0