18 чэрвеня ў Цэнтральнае РУУС г.Мінска звярнулася жанчына, якая паведаміла пра тое, што на паркоўцы каля дома невядомы мужчына збіў пажылога чалавека і ўцёк.

Падзеі адбываліся каля дома па вуліцы Веры Харужай.

69-гадовы мужчына чакаў, пакуль жанчына вызваліць парковачнае месца. Ён хацеў паставіць на гэтае месца сваю машыну, а пакуль што перагарадзіў дарогу. У гэты час да дома пад'ехаў 52-гадовы таксіст і папрасіў пенсіянера вызваліць праезд.

Слова за слова — пачалася сварка. Таксіст ударыў пенсіянера ў грудзі, а пасля яшчэ і па назе.

У выніку ў 69-гадовага мужчыны дыягнаставаны закрыты пералом сярэдняй трэці правай галёнкі са змяшчэннем. Мужчына быў шпіталізаваны і дастаўлены ў бальніцу.

Міліцыянты затрымалі таксіста, яму пагражае да 10 гадоў зняволення за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0