Вядучы перадачы «Час пакажа» на расійскім Першым канале ў чарговы раз вылаяўся матам у прамым эфіры. Арцём Шэйнін, абмяркоўваючы рэакцыю расійскіх заўзятараў на пройгрыш зборнай Расіі, сказаў слова «********* [глупства]».

Учора таварыш мой быў у Валгаградзе, па сваіх справах. Піша мне: «Усё, ідыёты, з гэтым Чэмпіянатам свету адразу павылазіў увесь наш ********* [глупства]. Ой, пііііп».

Запісу гэтага эфіру пакуль няма на сайце тэлекампаніі і на YouTube-канале «Першага канала». Аднак эпізод з матам вядучага выклалі ў інтэрнэт тэлегледачы. Ролік можна знайсці пад назвай «Позор Первого канала — ведущий Артем Шейнин матерится, как сапожник».

Пазней Арцём Шэйнін пракаментаваў радыёстанцыі «Говорит.Москва» свой мат у прамым эфіры. Супрацоўнік Першага канала груба адказаў журналістам, што ўжо папрасіў прабачэння за сваю памылку.

У мяне прагучала нецэнзурна. Я ў канцы эфіру сказаў, што вырвалася выпадкова нецэнзурна, я папрасіў прабачэння. Вас рэальна гэта гаўно цікавіць? […]

Гатовы буду звольніцца заўтра. Звольнюся з задавальненнем, каб пра ўсялякую ***** [лухту] у мяне не пыталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0