На чэмпіянаце свету па футболе адбыліся матчы заключнага, трэцяга тура ў групе С.

Даніі, каб трапіць у плэй-оф трэба было не прайграць Францыі, альбо разлічваць на страту ачкоў Аўстраліі ў матчы супраць Перу. Матч датчанаў і французаў можна назваць самым сумным на турніры. Каманды задавальняў нічыйны лік, і яны асабліва не імкнуліся нападаць.

У выніку гэты матч стаў першым на ЧС-2018, у якім не было забіта ніводнага мяча. Францыя фінішавала першай у турнірнай табліцы групы C, Данія выйшла ў плэй-оф з другога месца.

Пры такім раскладзе паралельная гульня гэтай групы ператварылася ў фармальнасць. Зборная Перу ў матчы супраць Аўстраліі забіла першыя галы на турніры і атрымала перамогу. У першым тайме адзначыўся Андрэ Карылья, пасля перапынку — Паола Герэра. Аўстралія — Перу 0:2.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0