Журналістка Аксана Шкода апублікавала на сваім YouTube-канале інтэрв'ю з сямігадовым жыхаром горада Горлаўка, які знаходзіцца пад кантролем так званай «ДНР».

У ходзе гутаркі хлопчык Мікіта распавёў, што «служыць у ВДВ». Ён паведаміў, што Горлаўку рэгулярна абстрэльваюць, а ў яго ёсць аўтамат Калашнікава, з якім ён «бегае па полі». Таксама хлопчык рэгулярна дапамагае «братве з ДНР» у баях.

«У мяне сябры-калегі, яны ўжо не раз траплялі пад абстрэл і падказваюць, у каго і дзе страляць. (…) Я ім дапамагаю ў перастрэлках. Яны кожны дзень са мной. Як украінец выбег, мы бярэм РПГ і па ім — пум, і ўсё. Яму ****** [канец] »,

— распавёў Мікіта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?