12 чэрвеня ў пачатку сёмай вечара ў двары дома №8 па вуліцы Сямёнава ў Бабруйску мясцовая жыхарка гуляла з дзецьмі. Раптам на дзіцячай пляцоўцы яна знайшла сабаку, які паміраў, з перарэзаным у двух месцах горлам. Не разгубіўшыся, жанчына адвезла сабаку ў ветлячэбніцу, дзе сабаку прааперавалі — яго атрымалася выратаваць.

За медыцынскую дапамогу сабаку бабруйчанцы прыйшлося выкласці каля ста рублёў. Адзіны шанец жанчыны атрымаць назад гэтыя грошы ў тым, што зламысніка знойдуць. Тады ў судзе з яго можна будзе запатрабаваць кампенсацыю.

Ветэрынар, які рабіў аперацыю, адзначыў, што раны відавочна рэзаныя, і сам сабе іх сабака зрабіць не мог пры ўсім жаданні. У міліцыі паабяцалі даслаць ўчастковага і разабрацца. У тое, што скуралупа знойдуць, мясцовыя жыхары вераць не надта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?