Здарэнне ледзь не адбылося ў Ракаве, што ў Валожынскім раёне, паведамляе kraj.by.

У доме жывуць маці, яе 23-гадовы сын і 20-гадовая дачка з сябрам. Інцыдэнт адбыўся 26 мая каля 23.00: маці з сынам вярнуліся дадому ад сваякоў, у якіх адзначалі дзень нараджэння. Абое былі п'яныя.

Сын сказаў маці, што пойдзе гуляць з сябрамі. Жанчына адмовілася яго адпускаць і заявіла: «Будзеш сядзець дома», — распавяла следчая Юлія Селятыцкая.

Маці не першы раз казала сыну такія словы. Але гэтым разам словы раз'юшылі хлопца.

Малады чалавек адказаў: «Тады я спалю гэты дом разам з табой». Маці не паверыла пагрозе і пайшла спаць. А сын узяў бензін, абліў ім два ўваходы ў дом і трубы газаправода. Але не знайшоў запалак.

Сябра дачкі, што быў у суседнім пакоі, спрабаваў супакоіць дэбашыра. Але калі зразумеў, што не зможа гэтага зрабіць, тэрмінова выклікаў з працы сястру падпальшчыка.

Яна прыйшла дахаты, адчула пах бензіну і выклікала міліцыю. Нарад, што прыехаў на месца здарэнне, супакоіў хлопца, а яго родныя не сталі адразу пісаць на яго заяву.

Але праз тыдзень заяву ў міліцыю напісала сястра.

Абвінавачаны прызнае сваю віну. Ён раней не судзімы, працуе, яго выдатна характарызуюць і па месцы жыхарства, і па месцы працы.

Хлопцу пагражае штраф або папраўчыя работы да аднаго года, або арышт да трох месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0