У вулічным кафэ «Губерня» на вуліцы Савецкай невядомыя скралі сцяг Расіі, а моцны вецер скінуў пудзіла дзіка-фаната, якое прыйшлося рэстаўраваць. Сцяг і пудзіла былі выстаўленыя, бо кафэ — папулярнае месца для прагляду матчаў чэмпіянату свету па футболе, піша hrodna.life.

Супрацоўнікі кафэ распавядаюць, што ў іх кожны дзень праходзяць прагляды і заўсёды ёсць людзі, якія глядзяць футбол. Але прыходзяць і тыя, каму не надта падабаецца футбольная атмасфера.

«Кафэ ўпрыгожвалі да чэмпіянату свету. Расія — краіна гаспадыня і нам удалося знайсці сцяг гэтай дзяржавы, а таксама некалькі футбольных маек і шалікаў, — распавядае адна з прадавачак. — Але прыходзілі людзі, якія былі незадаволеныя, што мы вывесілі такую сімволіку. Адна жанчына наогул пераходзіла ўсе межы, мы гатовыя былі выклікаць на яе міліцыю. А пасля аднаго футбольнага вечара сцяг Расіі наогул скралі».

Скрадзенаму сцягу знайшлі замену — павесілі сцяг Германіі, які прынеслі наведвальнікі. Ёсць толькі адна праблема — сцяг павесілі дагары нагамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0