У магілёўскім мікрараёне Казіміраўка пачалі будаваць другі шматпавярховік пры падтрымцы ўрада Кітая. Усяго такіх дамоў па Магілёўскай вобласці будзе 22.

21 чэрвеня адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі. З візітам прыбыла кітайская дэлегацыя, чыноўнікі Магілёўскага гарадскога і абласнога выканаўчых камітэтаў, а таксама кіраўнік гарадскога Савета дэпутатаў.

Каля сцэны, з якой выступалі кітайскія госці і прадстаўнікі ўлады, дагары нагамі лунаў афіцыйны сцяг Беларусі. Больш за тое, ганьба трапіла ў эфір дзяржаўнага тэлебачання.

Мяркуючы па фота ў дзяржаўных выданнях, сцяг так ніхто і не здагадаўся (ці не наважыўся) размясціць правільна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?