Інцыдэнт адбыўся 27 чэрвеня каля 17 гадзіны падчас пікетаваньня рэстарацыі «Паедзем, паядзім», піша «Радыё Свабода».

«Дзьве дзяўчыны пад’ехалі да рэстарана на аўтамабілі «Таёта» і, не зьніжаючы хуткасьці, хоць бачылі пікетоўцаў, паспрабавалі праехаць на тэрыторыю рэстарана. Хоць тут знак вісіць — усяго 5 кілямэтраў на гадзіну.

Аўтамабіль літаральна ўехаў у пікет і зьбіў Леаніда Кулакова з ног. У яго пашкоджана нага і рука зьдзёрта да крыві. Пікетоўцы выклікалі хуткую і ДАІ. Цяпер з кіроўцам разьбіраюцца супрацоўнікі ДАІ, а Леаніду Кулакову аказваюць дапамогу мэдыкі», — сказаў Павал Севярынец.

Алесь Туровіч пазьней паведаміў Свабодзе, што ў шпіталі, куды яго адвезла хуткая, у яго дыягнаставалі пералом левай рукі.

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў цягам чэрвеня рэгулярна бярэ ўдзел у пікетах каля рэстарацыі ў Курапатах, закрыцьця якой ужо месяц дамагаюцца актывісты розных партый і грамадзкіх арганізацый дэмакратычнага кірунку.

Супрацоўнікі ДАІ раней склалі на Леаніда Кулакова некалькі пратаколаў за парушэньне правілаў дарожнага руху. У адным з пратаколаў Леанід Кулакоў напісаў, што «стаяў і будзе стаяць у пікетах», паколькі пратэстуе супраць знаходжаньня забаўляльнай установы ў ахоўнай зоне Курапатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?