Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) атрымала права называць выканаўцаў хімічных нападаў, піша Reuters.

За адпаведнае рашэнне ў ходзе спецыяльнага пасяджэння ў Гаазе прагаласавалі дзве траціны дзяржаў-сябраў арганізацыі (82/24).

Ініцыятарам галасавання выступіла Вялікабрытанія. Брытанская дэлегацыя прапаноўвала прагаласаваць за праект яшчэ ў аўторак, аднак з-за пярэчанняў Расіі, Сірыі і Ірана галасаванне адклалі на 24 гадзіны. Кіраўнікі дэлегацый трох краін запатрабавалі дадаткова абмеркаваць брытанскія прапановы да галасавання.

На наступны дзень, у сераду, пяць краін — Венесуэла, Іран, Беларусь, Казахстан і Бурундзі — паспрабавалі выключыць надзяленне АЗХЗ абвінаваўчымі функцыямі. Кожная з гэтых краін вынесла на галасаванне свае папраўкі ў праект Лондана. Аднак намаганні пяцёркі не былі паспяховымі — усе пяць паправак былі адхіленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0