Таварыства беларускай мовы імя Францішка скарыны запусціла 30-дзённы збор сродкаў на краўдфандынгавай платформе ulej.by. Грошы пойдуць на дзейнасць таварыства і рамонт офіса.

ulej.by

Згодна закона грамадскія арганізацыі не могуць весці камерцыйную дзейнасць для забеспячэння сваёй дзейнасці. Грамадская арганізацыя ТБМ павінна аплочваць арэнду сядзібы па камерцыйных коштах. У сядзібе ТБМ не было рамонту больш 20 гадоў. Адзінымі крыніцамі сродкаў для падтрымання дзейнасці ТБМ з'яўляюцца сяброўскія ўнёскі і ахвяраванні, колькасць якіх, у сувязі з пастаянным павышэннем арэндных ставак, вельмі бракуе. Да 18 ліпеня каманда праекта плануе сабраць тры тысячы рублёў.

За 10 дзён праекту ўдалося сабраць 32% ад неабходнай сумы, сярод іншых кампанію па зборы сродкаў падтрымаў заснавальнік tut.by Юрый Зісер, які ахвяраваў 500 рублёў.

Падтрымаць краўдфандынг можна на розныя сумы. З любымі пытаннямі і прапановамі па кампаніі можна звяртацца на [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0