Венгерскі лаўкостар Wizz Air адкрые тры новыя напрамкі з Кіева і адзін з Харкава, а таксама павялічыць частату палётаў сямі папулярных маршрутаў.

Самалёты Wizz Air будуць лятаць з Кіева ў Лісабон, Талін і Берлін, а з Харкава — у Катавіцы.

Кошт палёту ў Лісабон складзе 110 еўра, у Талін — 50 еўра, Берлін — 40 еўра. З Харкава ў Катавіцы можна будзе дабрацца за 15 еўра.

Кампанія размясціла ў Кіеве свой трэці самалёт, дзякуючы чаму таксама павялічыла частату палётаў сямі папулярных напрамкаў, дадаўшы агулам 24 пералёты на тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?