У 2017 годзе 65 беларускіх мужчын пацярпелі ад гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару. Гэта рэкордны паказчык — апошнім часам штогод фіксавалася каля 30 пацярпелых.

Такія дадзеныя сабрала Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Летась рэзка вырасла і колькасць ахвяраў распусных дзеянняў сярод мужчын. За год набралася 19 пацярпелых, тады як ніколі не налічвалася і дзясятку.

Зрэшты, сярод жанчын пацярпелых па-ранейшаму больш.

Летась было зафіксавана 162 жанчыны, якія сталі ахвярамі гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару, і яшчэ 35 жанчын, пацярпелых ад распусных дзеянняў. Гэта таксама рэкордныя паказчыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?