Фота Вольгі Шукайла

Фота Вольгі Шукайла

Сямён Шапіра, які падаў сёння ў адстаўку з пасады старшыні Федэрацыі хакея Беларусі, расказаў пра прычыны правалу зборнай на чэмпіянаце свету ў Даніі, піша Tut.by.

«Яшчэ год таму хадзілі размовы пра спецыфіку працы Дэйва Льюіса. У яго быў трохгадовы кантракт, які заключыў не я. У выпадку разрыву нам давялося б выплаціць яму ўсю астатнюю зарплату. Гэта вельмі вялікія грошы. Скасаваць дамову я не мог, хоць, магчыма, і варта было.

Па кантракце Льюіс абавязаны быў знаходзіцца ў Беларусі ўсяго 100 дзён. Я неаднаразова з ім кантактаваў, прасіў часцей бываць у краіне, займацца развіццём маладых хакеістаў разам з мясцовымі трэнерамі. Папярэджваў Дэйва, што калі ён не будзе больш цесна працаваць з нашымі гульцамі, гэта можа дрэнна скончыцца, але гутаркі ні да чаго не прывялі. У нас няма 500 000 хакеістаў, таму трэба клапаціцца пра кожнага таленавітага гульца. Мне казалі, што Дэйв — сапраўдны прафесіянал. Але пры гэтым відаць, што матыватар з Льюіса слабы.

Былі выпадкі, калі хакеісты прыязджалі ў стане алкагольнага ап'янення. Пра што можна казаць, калі аднойчы каманда вярталася пасля матча з Латвіяй і п'яныя гульцы скочваліся па прыступках з другога паверха на першы. Ім плацяць як дарослым, а гуляюць і вядуць яны сябе, нібы дзеці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0