Pixabay.com

Pixabay.com

Кангрэс ЗША разгледзіць праект закона аб прыняцці ў склад дзяржавы на правах 51-га штата Пуэрта-Рыка. Адпаведны законапраект ўнеслі ў парламент паўнамоцны прадстаўнік Пуэрта-Рыка ў ніжняй палаце кангрэса Джэніфер Гансалес-Калон (мае толькі дарадчы голас) і 37 кангрэсменаў, якія прадстаўляюць Рэспубліканскую (22) і Дэмакратычную (15) партыі.

«Сёння гістарычны дзень. Я ганаруся быць адной з тых, хто адкрывае шлях да дэкаланізацыі Пуэрта-Рыка», — заявіла Гансалес-Калон, падзякаваўшы членам кангрэса, якія яе падтрымалі.

Па словах прадстаўніка Пуэрта-Рыка, востраў, які 525 гадоў таму быў каланізаваны іспанцамі, а 120 гадоў таму перайшоў да ЗША, застаецца найстарэйшай у свеце калоніяй. «Няма ніякіх прычын чакаць даўжэй, каб пакласці канец нераўнапраўю амерыканцаў, якія пражываюць у Пуэрта-Рыка», - упэўненая Гансалес-Калон.

У выпадку прыняцця закона палата прадстаўнікоў і сенат павінны будуць стварыць спецыяльную камісію, якая зоймецца вырашэннем праблем, звязаных з уваходжаннем Пуэрта-Рыка ў склад ЗША. Пасля гэтага кангрэс павінен будзе адмяніць раней прынятыя ў дачыненні да выспы законы, і не пазней за 1 студзеня 2021 года Пуэрта-Рыка разам з прылеглымі да яго дробнымі выспамі можа быць абвешчаны 51-м штатам ЗША.

У цяперашні час востраў, які перайшоў пад кантроль ЗША пасля Іспана-амерыканскай вайны 1898, лічыцца свабодна асацыяванай з ЗША дзяржавай у статусе інкарпараванай арганізаванай тэрыторыі. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам больш за 3 млн жыхароў Пуэрта-Рыка маюць грамадзянства ЗША, аднак не ўдзельнічаюць у выбарах прэзідэнта (толькі у праймерыз: ў 2016 годзе на востраве іх выйгралі Хілары Клінтан ад дэмакратаў, і Марка Рубіа ад рэспубліканцаў) і не маюць паўнавартаснага прадстаўніцтва у кангрэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?