28 чэрвеня з 18.00 да 24.00 у сталіцы праходзіць генеральная трэніроўка парада войскаў Мінскага гарнізона. З-за гэтага многія аўтамабілісты Мінска перанеслі цяжкасці і трапілі ў заторы. НН сабрала думкі кіроўцаў пра парад у сістэме «Яндэкс.Заторы», дзе кожны кіроўца можа пакінуць каментар пра дарожную сітуацыю ў тым ці іншым месцы.
Нехта зусім не ведаў пра парад і не разумеў, што адбываецца.
Большая частка карыстальнікаў сэрвісу пра парад ведалі, і былі яму не вельмі рады.
Некаторыя людзі не разумелі, навошта трэба было праводзіць рэпетыцыю парада менавіта ў час пік.
Для некаторых людзей чаканне ў пробках было сапраўды нясцерпным.
Многія людзі спазняліся і іх планы парушаліся.
Ну а некаторыя аўтамабілісты толькі іранізавалі.