Пазаштатны карэспандэнт агенцтва БелаПАН Андрэй Шаўлюга быў затрыманы сёння каля будынка Міністэрства ўнутраных справаў. Каля 16:00 ён фатаграфаваў акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці.
Трох удзельнікаў акцыі затрымалі і павезлі ў РУУС Маскоўскага раёна.
Андрэй Шаўлюга, фота Facebook.
Разам з імі быў затрыманы і журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга.
Сувязь з Андрэем знікла пасля затрымання.
Увечары родным Андрэя паведамілі, што ноч ён правядзе ў міліцыі. Верагодна, яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і заўтра над Андрэем адбудзецца суд.