З 1982 года ў кожным фінале чэмпіянатаў свету нязменна гуляў хоць бы адзін футбаліст, які на той час прадстаўляў міланскі «Інтэр».
У 1982-м, калі італьянцы сталі чэмпіёнамі свету, іх было ў складзе пяць.
У 1986-м прадстаўніком «Інтэра» ў фінале быў немец Карл-Хайнц Руменіге.
У 1990-м за «Інтэр» гулялі немцы Андрэас Брэме, Лотар Матэус і Юрген Клінсман, а Брэме забіў пераможны гол у фінале. У 1994-м — Нікола Берці (Італія), а ў 1998-м — Юры Джаркаеф (Францыя).
У 2002-м гэта быў Раналда, што прывёў Бразілію да перамогі, а ў 2006-м — Марка Матэраці, які ў фінале, як памятаем, атрымаў ад Зідана. Але і Раналда, і Матэрацы сталі чэмпіёнамі свету.
У 2010-м прадстаўніком італьянскага клуба ў фінале быў Уэслі Снайдэр (Галандыя). У 2014-м — аргенцінцы Радрыга Паласіа і Рыкарда Альварэс. І той, і другія свае фіналы прайгралі.
На гэтым турніры футбалісты «Інтэра» гуляюць у трох зборных: гэта бразільскі абаронца Міранда, уругваец Маціяс Весіна і футбаліст з Харватыі Іван Перышыч.
Гэта азначае, што або Харватыя, або Бразілія, або Уругвай згуляюць у фінале?
Матчы 1/8 фіналу стартуюць сёння.
А 17-й — Францыя — Аргенціна, а 21-й — Уругвай — Партугалія.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!