Рэжысёрка Вольга Нікалайчык бярэ актыўны ўдзел у пратэстах супраць «рэстарана на костках».

Рэжысёрка Вольга Нікалайчык бярэ актыўны ўдзел у пратэстах супраць «рэстарана на костках».

Затрыманыя абаронцы Курапат Вольга Нікалайчык, Барыс Анікееў, Дзяніс Урбановіч. Іх затрымали АМАПаўцы пры выхадзе з дома Вольгі. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Алена Янушкоўская. Агулам супрацоўнікі МУС склалі ўжо больш за 60 пратаколаў на людзей, якія пратэстуюць супраць «рэстарана на касцях».

Зямлю пад забаўляльны цэнтр на МКАДзе каля месца масавых расстрэлаў грамадзян у 1937—1941 гадах Мінскі райвыканкам выдзеліў у 2000-х. У 2012 намеснік генпракурора рэкамендаваў уладам Мінскага раёна і вобласці спыніць будаўніцтва і ўказваў на парушэнні пры выдзяленні зямлі, але кіраўнікі Мінскай вобласці праігнаравалі гэты зварот. Наадварот, пры міністру Святлове Міністэрства культуры зацвердзіла такія межы ахоўных зон вакол Курапат, пры якіх рэстаран мог заставацца стаяць.

Збудаваны рэстаран назвалі спачатку «Бульбаш-холам», але ў выніку грамадскіх пратэстаў так і не адкрылі, ён прастаяў 4 гады пусты. Новая спроба адкрыць яго адбылася гэтым летам. Праціўнікі гэтага дзяжураць на пляцоўцы каля забаўляльнага цэнтра і інфармуюць людзей пра Курапаты. 

У Курапацкім лесе у брацкіх магілах ляжаць парэшткі дзясяткаў тысяч людзей, расстраляных саветамі.

Людзі патрабуюць перанесці ці перапрафіляваць будынкі «Паедзем паядзім». З асуджэннем адкрыцця рэстарана выступілі шматлікія інтэлектуалы і грамадская дзеячы — ад Святланы Алексіевіч да Мікалая Чаргінца і Вячаслава Кебіча. З імі салідарызаваліся бізнэсоўцы Юрый Зісер і Віктар Пракапеня.

Улады пакуль не зрабілі ніякіх крокаў па праверцы законнасці выдзяленні пляцу пад забудову. 

Чытайце таксама:

«Квоты перавыкананы»: кашмарныя архіўныя дакументы пра 1937 год у Беларусі

Гаспадар скандальнага рэстарана ў Курапатах — 54-гадовы бізнэсмен Леанід Зайдэс

Скандал у Курапатах: колішняя тэлевядучая БТ і яе муж-бізнэсмен наехалі на аўто на двух пікетоўцаў

Пракуратура патрабавала ад Батуры спыніць будаўніцтва «Бульбаш-хола», але той не спыніў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?