Каля дзевяці мільёнаў украінцаў штогод выязджаюць за мяжу на сезонныя работы. Пра гэта заявіў міністр сацыяльнай палітыкі Украіны Андрэй Рэва, паведамляе «Укрінформ».

«На сёння працоўная міграцыя мае пераважна сезонны характар. У гэтым працэсе, паводле нашых ацэнак, удзельнічаюць да 9 мільёнаў украінскіх грамадзян штогод», — адзначыў Рэва.

Міністр таксама дадаў, што паводле даных Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны, увесь час за мяжой працуюць больш за 3 мільёны 200 тысяч украінскіх грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0