Сёння ў Мінску прайшоў парад у гонар Дня Незалежнасці. У парадзе ўзялі ўдзел 4 тысячы вайскоўцаў, па горадзе прайшла таксама механізаваная калона. Упершыню на парадзе былі кітайскія вайскоўцы, традыцыйна былі расіяне.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

Як паведамляў прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі, у парадзе бралі ўдзел вайскоўцы 234-га дэсантна-штурмавога палка Пскоўскай дывізіі ў колькасці 175 дэсантнікаў.

76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая Чарнігаўская Чырвонасцяжная, ордэна Суворава дывізія дыслакаваная ў горадзе Пскоў, больш вядомая пад назвай «Пскоўская дывізія». Асобныя падраздзяленні і часткі яе бралі ўдзел у першай і другой Чачэнскай вайне, аперацыях у Косаве, Грузіі, у анексіі Крыма і на Данбасе. Дывізія камплектуецца кантрактнікамі.

Расійскія выданні паведамлялі, што ў жніўні 2014 года пад Псковам у вёсцы Выбуты непадалёк ад палігона дывізіі прайшлі пахаванні дэсантнікаў, якія загінулі «пры невядомых абставінах».

Журналісты ідэнтыфікавалі 8 магіл вайскоўцаў менавіта 234-га палка. У прыватнасці, у 2014-м дэсантнікі гэтага палка бралі ўдзел у баях пад Георгіеўкай у Луганскай вобласці Украіны.

Чытайце таксама: Новыя абеліскі з'яўляюцца на могілках Пскова і ў 2018 годзе. Іх ужо не хаваюць, але сваякі загінулых яшчэ больш, чым раней, баяцца гаварыць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?