Сяброў гарадзенскай арганізацыі АГП Саляніка і Лаўрэнцьева затрымалі сёння «людзі ў цывільным». Актывісты планавалі правесці ўласную акцыю, прымеркаваную да 3 ліпеня — афіцыйнага Дня Незалежнасці Беларусі. Паводле сведкі, прычыну затрымання ім не назвалі, проста «схапілі, вельмі жорстка заламалі рукі і пацягнулі ў машыну». У выніку іх даставілі ў міліцыю, але Саляніка з Кастрычніцкага РАУС павезлі на хуткай у шпіталь, у яго хворае сэрца. Паводле праваабаронцы Віктара Сазонава, абодвух будуць судзіць заўтра.

— Мікалай Салянік — у шпіталі, а Лаўрэнцьева да заўтра, я думаю, не выпусцяць. Ён апрануты ў турэмную робу, і хутчэй за ўсё ў гэты дзень, які з’яўляецца афіцыйна святочным днём, яго ў такой вопратцы наўрад ці захочуць выпускаць на гэтыя мерапрыемствы, што тут праводзяцца. Спадзяванняў, што яго адпусцяць, безумоўна, няма. На яго складуць пратаколы і пакінуць да суда.

Раніцай сябры АГП Мікалай Салянік і Аляксандар Лаўрэнцьеў накіроўваліся ў цэнтр горада, каб па-свойму адзначыць 3 Ліпеня.

У Гародні затрымалі кіраўніка абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Саляніка і актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева. Яны мелі сёння правесці акцыю—перформанс у абарону правоў чалавека.

Затрыманых сёння невядомымі людзьмі сяброў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева знайшлі. Яны знаходзяцца ў Кастрычніцкім раённым аддзяленні ўнутраных спраў. Пасля таго, як іх сюды прывезлі, застаўся адзін Аляксандр Лаўрэнцьеў. У Мікалая Саляніка адбыўся гіпертанічны крызіс. Паколькі ён з’яўляецца інвалідам другой групы па хваробе сэрца, то яго накіравалі ў трэцюю бальніцу ў Гародні. Пакуль абвінавачванне ім не прад’яўлены. Вядома, што сярод актывістаў, што прысутнічалі пры жорсткім затрыманні невядомымі людзьмі, быў Яўген Дудкін, які падаў заяву ў міліцыю па факце выкрадання. Таксама ў заяўцы ўказаны шэраг сведкаў, якія прысутнічалі пры гэтым жорсткім затрыманні.

Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў у турэмных робах урэшце выйшлі на вуліцу. На актывістаў тут жа накінуліся невядомыя ў цывільным, вельмі жорстка і брутальна скруцілі, кінулі ў бус і вывезлі ў невядомым кірунку. Журналіста Руслана Кулевіча адзін з нападнікаў ударыў кулаком у твар.

Ніхто з нападнікаў, а гэта, напэўна, былі сілавікі, не назваўся і не паказваў дакументаў. Пры тым прысутнічала многа міліцыі і ДАІ ў форме — гэтыя супрацоўнікі ораганў стаялі моўчкі і ніяк не раэгавалі. Дзе зараз знаходзяцца Салянік і Лаўрэнцьеў, пакуль невядома.

Раніцай 3-га ліпеня міліцыя спрабавала затрымаць кіраўніка абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Саляніка і актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?