Паліцыя расследуе інцыдэнт з імаверным атручваннем двух чалавек у горадзе Эймсберы каля Солсберы, гаворыцца ў паведамленні паліцыі графства Уілтшыр. Абодва пацярпелыя знаходзяцца ў шпіталі ў Солсберы ў крытычным стане.

Пацярпелыя, мужчына і жанчына ва ўзросце каля 40 гадоў былі знойдзены вечарам у суботу, ў горадзе Эймсберы. Яны знаходзіліся без прытомнасці. «У цяперашні час яны абое знаходзяцца на лячэнні ў раённай бальніцы Солсберы з падазрэннем на атручванне невядомым рэчывам. Яны знаходзяцца ў крытычным стане», — гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

Першапачатковай версіяй паліцыяй было атручванне наркотыкамі. У праваахоўных органах выказалі здагадку, што пацярпелыя маглі прыняць дозу какаіну або гераіну. Аднак цяпер медыкі праводзяць экспертызы, накіраваныя на тое, што менавіта стала прычынай. «Мы застаемся адкрыты да вывучэння ўсіх магчымых прычын інцыдэнту», — падкрэслілі ў паліцыі.

У сувязі з тым, што адбылося паліцыя ачапіла шэраг месцаў у Эймсберы і Солсберы, якія, як мяркуецца, наведваліся пацярпелымі. У паведамленні паліцыі мясцовых жыхароў папярэджваюць аб магчымай павышанай прысутнасці паліцэйскіх на вуліцах. Паліцыя праводзіць расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0