Дадон і Лукашэнка, фота president.gov.by
Адносіны Малдовы і Расіі знаходзяцца на крытычна нізкім узроўні, мяркуе малдаўскі прэзідэнт Ігар Дадон. Змяніцца сітуацыя можа толькі пасля парламенцкіх выбараў у Малдавіі, перадае пазіцыю кіраўніка дзяржавы ria.ru.
«Адносіны з Расіяй не могуць стаць горш, бо на некаторых узроўнях горш няма куды. Думаю, што пацяпленне на палітычным узроўні магчыма толькі пасля выбараў у парламенце», — заявіў Дадон.
Дадон адзначыў, што складанасці ў адносінах дзвюх краін узнікаюць на міжпарламенцкім узроўні. У той жа самы час адносіны на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і узроўні супрацоўніцтва рэгіёнаў Расіі і Малдовы Дадон ахарактарызаваў пазітыўна.





