Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь, якая праводзіць адказную і міралюбівую знешнюю палітыку, была і застаецца надзейным партнёрам Злучаных Штатаў у стратэгічных пытаннях міжнароднага парадку дня.
«Спадзяюся на працяг пазітыўнай дынамікі ў адносінах паміж нашымі дзяржавамі і на далейшую рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва», - гаворыцца ў віншаванні





