Старшыня праўлення брэсцкага «Дынама» легендарны аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона абвясціў, калі прыедзе ў Беларусь.
— Прывітанне! Гэта Дыега Марадона! Мы ўбачымся з вамі ў Беларусі 16 ліпеня. Таксама хачу пазнаёміцца з прэзідэнтам Лукашэнкам і пачаць працаваць у Беларусі! — сказаў Марадона. Яго заява размешчана ў інстаграме прадстаўніка Беларуска-эмірацкага дзелавога саюза Таджэдзіна Сеіфа.
Зараз Марадона, які падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» яшчэ ў маі, знаходзіцца ў Расіі на чэмпіянаце свету па футболе.





