Следчы камітэт выступіў з афіцыйнай заявай па справе кіраўніка Браслаўскага райвыканкама Уладзіміра Дранеўскага. «Наша Ніва» ўчора пісала, што чыноўнік разам з жонкай быў затрыманы 27 чэрвеня.

Уладзімір і Алена Дранеўскія ў Сербіі. Фота ok.ru.

Уладзімір і Алена Дранеўскія ў Сербіі. Фота ok.ru.

«Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа аб карупцыі ў дачыненні да старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама яго жонкі — начальніка аддзела эканомікі выканаўчага камітэта, — пракаментаваў Следчы камітэт на сваёй старонцы ў тэлеграме. — Службовыя асобы затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па падазрэнні ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабараў за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю».

Супраць Дранеўскага заведзеная крымінальная справа па ч.3 арт.430 (Атрыманне хабару), ч.3 арт.426 (Перавышэнне службовых паўнамоцтваў). Чыноўнік можа атрымаць да пятнаццаці гадоў турмы. Супраць Алены Дранеўскай заведзеная справа таксама па атрыманню хабару і «Пасобніцтва».

Цяпер муж і жонка знаходзяцца ў ізалятары. Вядзецца следства.

Уладзіміру Дранеўскаму 41 год. Ён родам з Чашнікаў. Скончыў Сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках па спецыяльнасці «Механізацыя меліяратыўных і водагаспадарчых работ» і «Бухгалтарскі ўлік».

Доўгі час працаваў у родным горадзе на пасадах, звязаных з ЖКГ. У 2011 быў названы «Чалавекам года Віцебшчыны». Жанаты, мае дваіх дзяцей.

У 2015 годзе Дранеўскі стаў старшынёй Браслаўскага райвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?