Усе здарэнні адбыліся ў Маскоўскім раёне ў ноч на 3 ліпеня.
«Першы званок паступіў у 01.56 - па вул.Слабадской на тэрыторыі СТА гарэў «Опель Астра». Менш чым праз гадзіну выратавальнікі выехалі на тушэнне легкавога аўтамабіля «Опель Аскона»каля вул.Ясеніна, 123. А ў 04.09 ужо каля дома №97 па Ясеніна гарэў «Пратон Персона», - распавялі ва ўпраўленні МНС. - Ва ўсіх трох выпадках узгарання пачыналіся ў салоне, у выніку якіх аўтамабілі атрымалі ідэнтычныя пашкоджанні».
Найбольш імаверная прычына — падпал.





