Чалавечыя парэшткі знайшлі ля вёскі Цераблічы ў Столінскім раёне. На іх натыкнуліся мясцовыя жыхары, якія збіралі ягады.
Падчас агляду, па фрагментах адзення, выявілі, што цела належыць 77-гадоваму пенсіянеру, жыхару вёскі Аздамічы Столінскага раёна. Ён знік у кастрычніку 2017 года. Вядома, што мужчына восенню разам з унукам пас жывёлу, аднак з прычыны ўзросту замарудзіў крок і адстаў ад сваяка. Адшукаць пенсіянера тады не атрымалася, паведамляе Камітэт судовых экспертыз. Цяпер праводзіцца праверка.





